Ашот Т. ([info]ashott) wrote,
@ 2008-04-15 15:15:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Нейдзе ў інтэрнэце нехта не мае рацыі
Сяньня я быў усьцешаны непрыхаваным бракам рацыі й глуздоў аднаго фацэта, якога перакасавурылі (http://guralyuk.livejournal.com/955691.html) словы з майго постынга амаль 3-x гадовай даўніны.

Я і зараз не шкадую, што шчыра вынес на суд усяго (тэарэтычна) сьвету сваю эстэтычную нэгацыю зьнешняга вобліку сваіх суайчыньнікаў--і свайго вобліку ў тым ліку. Усім беларусам ёсьць над чым працаваць у гэтым пляне.

Юрый Шаўцоў (гураўлюк)--такі сабе Алан Чумак ад паліталёгіі, ціпа—саўковы жрэц геапалітыкі. Пазабавіў мяне сваім хваравітым успрыняцьцем маёй адарацыі перад ягонай здольнасьцю дэзарыентаваць навінарскія і паліталягічныя структуры, выстаўляючы сябе як эксьперта па розных асьпэктах гісторыі й сучаснасьці Беларусі й краінаў Усходняе Эўропы. Прачытаўшы паўтары кніжкі пра украінскі нацыянальны рух падчас Другой сусьветнай вайны, гэты паліт-Алан дадаў, як сур'ёзныя творы, ідэялягізаваныя ташноцікі савецкіх партызанаў, і цяпер накрымзоліў ксёнжку пра Ўкраіну ў апошняй вайне. Ну талент, дый годзе! Прайдзісьвецкі унік... Алан Чумак, як грыцца, паліць у тамбуры цыгарку.

Юрый Усевалодаланавіч, чакаю на ксёнжку пра крах італьянскай акупацыі Эрытрэі! Спадзяюся што выкарыстаеце хоць пару першакрыніцаў. Чао.


Advertisement


(No comments)

Post a comment in response:

From:
Help
Identity URL: 
Username:
Password:
Don't have an account? Create one now.
Subject:
No HTML allowed in subject
   Help
Message:

 
Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…