Ашот Т. ([info]ashott) wrote,
@ 2008-04-17 06:24:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
гендарная дыхатомія
Зачапіла пісань Натальлі Кірычэнкі, і дыскусыя вось тут: http://natalya-kiriche.livejournal.com/309180.html

З самага раньняга дзяцінства таямніца існаваньня двух кшталтаў чалавецтва непакоіла і хвалявала. Вось тут, побач з табой у дзіцячым садку скачуць і сьмяюцца людзі, чамусьці апранутыя ў іншыя адзёжы, з па-іншаму падстрыжонымі валасамі. Што за прытча, у іх яшчэ і па-іншаму, страшнай ранай, выглядае месца, дзе ў мяне тырчыць зграбны і зручны стручок!

Паступова, праз сям'ю, дз.садок і школу прыйшло тэарэтычнае разуменьне падзелу гендарных роляў, разуменьне адмысловасьці дзяўчынак, а таксама кабетаў, бабушак, сьпявачкі Сенчынай і касманаўткі Церашковай.

Але жахлівая наканаванасьць і няўхільнасьць таго, што вось гэтыя твае хахатушкі-аднаклясьніцы,
што гуляюць сёньня ў клясікі за школай, некалі будуць гатаваць ежу і праць бялізну нейкаму чужому дзядзю--падсьвядома камянём сядзела ў сьвядомасьці. Я, безумоўна, дзякаваў лёс, што мне дадзена было нарадзіцца хлопцам. Але адначасова мурашкі беглі па сьпіне ад таго, што РАПТАМ у сваім наступным уцелявеньні (я дасюль веру ў мэтампсыхоз) мне прыйдзецца мець вульву, сцаць седзячы, стаяць-чакаць пад сьцяной на танцах, нараджаць у пакутах, вішчэць на мужа каб аддаваў грошы, і г.д.

З маленства разумеў, што бацька і матка няроўныя ў сваіх грамадскіх ролях, што матчыны восем гадзінаў працы не канчаюцца, калі яна вяртаецца з працы дадому. І што кандыдатам навук яна зарабляе меней, чым бацька без навуковай ступені, хоць скончылі той самы інстытут.

Потым прыйшоў пубэртат, і пытаньняў гендарнага кшталту стала яшчэ болей. Балянс паміж плятанічным заляцаньнем і патрэбамі плоці фасцынаваў маю істоту. Ён намацваўся мною доўга і пакутліва, і таму напэўна вопыт карнальнай веды прыйшоў пазьней, чым у большасьці сяброў і аднаклясьнікаў.

Ня ведаю, ці меў бы я гэткія-ж думкі й адчуваньні, калі-б лёс зрабіў мяне мэга-ёбарам з сотнямі партнэрак: быцьцё ўсё-ж у пэўны спосаб мадыфікуе сьвядомасьць. Але гендар

Дасюль гендарныя рэчы, суіснаваньне ў барацьбе супрацьлегласьцяў двох адменных тыпаў чалаецтва падаюцца мне як рэч вытлумачальная , але разам неспасьцігальная, не да зразуменьня.
Напэўна гэта той цень, тая шэрая зона жыцьця, дзе неспавядальнасьць Божых шляхоў адчуваецца гэтак моцна у нашыя цынічныя і ўсёведна-ўсёбачныя часы.



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…