Ашот Т. ([info]ashott) wrote,
@ 2008-05-29 11:21:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Да 90-годдзя незалежнасьці Азэрбайджану
Вось-жа пра маё стаўленьне да азэрботаў. У сямейным фальклоры
засталіся нейкія няясныя спасылкі пра траюродную цёцю мамінага
прадзеда, якую ўратавалі некалі ў Баку “ад татараў” спогадныя
расейцы, сям’я тэлеграфістаў. Больш пра адмоўны імідж азэраў
з асабістага досьведу дадаць не магу.

Наадварот.

Некалі, гадоў ** таму, я зайшоў у ашчадкасу, каб, на маміну прозьбу,
заплаціць за сьвятло за месяц. Стаю сабе з жыроўкай у чарзе, аплаціў,
квітанцыя, усё такое.
Як выходзіў, мяне спыніў нейкі стары дзядзька з цёмным усьмешлівым тварам, у
вялізнай кепцы і ў памятым строі: “Мал-чь-кь, памагай-напішь
адырс ісдэс.

У яго непрыемна сьмярдзела з роту. Ён працягнуў мне свой пашпарт,
дзе прапіскавы штамп; я напісаў, як чэсны савецкі хлопчык, гэты
адрас у нейкай квітанцыі.
Уй, маладэц. Как завут?” Я назваўся.
Усьмешка спаўзла з твару старога дзядзькі. Покуль я зьдзіўлена
глядзеў на яго, той залез у партманэт, выняў купюру з дзядулем
Ленінам, і ўсадзіў мне ў кішэню. Гэта былі 10 рублёў, на мой
тады розум—фантастычная сума. “Мал-чь-кь, ты ні вінэват.
Ты харошь мал-чь-кь. Расты балшой, харшо учыс
”. Ён павярнуўся
і стаў да вакенца ашчадкасы. Я вагаўся—што рабіць, але страх
(“А як ён--вар’ят?”), ягоны смурод і дзяцінная мая сквапнасьць узялі сваё.
Я куляй вылецеў з ашчадкасы, намацваючы купюру цагельна-
вясёлкавага колеру ў кішэні сваёй тэніскі.
Увечары, выслухаўшы мяне, мама спытала: “Які быў адрас?
Ты помніш?” Я памятаў: “АзССР, г. Шуша, вул. Азізбекава, 1”.
Мама сказала: “А-а-а-а. Вось як. Дзе тыя грошы?” Я вагаўся,
у галаве раптам стрэліла—каб разьмяніць на дзьве сінія пяцёркі,
і даць ёй--адну. Але я выцягнуў той чырвонец і падаў маме.
“Дзясятка?!” Яна прысела на стула, задумалася. “Ну што-ж.
Гэта твае грошы, ты дапамог чалавеку. Купі сабе сусьліка,
ты так хацеў”. Так я займеў сусьліка, пра якога назаляў
маме некалькі месяцаў. Яго звалі Шушык-бек Азізбекаў,
або проста: Шушык.



(Read 4 comments) - (Post a new comment)


[info]ashott
2008-05-30 09:39 pm UTC (link)
Ёсьць такое дзела, што ту(цю)ркі засьцяць неба. Але пэўна гэта такая нац.вакцына, чы шо, для імунітэту, выжываньня. Вось у беларусоў такое нешта падобнае толькі да палякоў, не з тога боку, так бы мовіць. Дый тое непасьлядоўна.

(Reply to this) (Parent)


(Read 4 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…