Home
 
 
Ашот Т.
01 January 2008 @ 11:11 am
Вынікі маёй зацягнутай шматдзесяцігоддзевай экспэртызы
віееельмі кіслыя: рэальны чал значна дальшы ад цямтага мною ўяву.

1. Жыцьцё ва ўсіх, ад акадэміка Наваёрскай Акадэміі Мастацтваў і Навукаў, і да зэка (злодзея-“баншчыка”) з Аршанскай папраўча-працоўнай калёніі—ЁСЬЦЬ БАРАЦЬБА ЗА РЭСУРСЫ з прадстаўнікамі свайго біялягічнага віду.

2. Жыцьцё ёсьць кшталт шахаў: мусіш ведаць рухі й прадбачыцт наступствы, НЯ КОЖНЫ КРОК ЁСЬЦЬ МАГЧЫМЫ.

3. Кожнай чал.істоце ўласьціва займаць узровень з МІНІМАЛЬНАЙ ПАТЭНЦЫЙНАЙ ЭНЭРГІЯЙ.

4. Міжчалавечыя кантакты ўносяць, як па Гайзэнбэргу, узбурэньне ў адносінах, таму найлепшы, ЧЫСТЫ КШТАЛТ АДНОСІНАЎ—НЕ АСАБІСТЫ, а праз пасярэдніцтва (ціліфонт, пошта/ snail mail, voice mail, e-mail, пераказ прывітаў праз сваякоў ды іншых сяброў-знаёмых).

5. УСЁ СУМНА, АЛЕ ПРАДКАЗАЛЬНА. Ня трэ’ было тузацца з усім тым
гэтулькі год.