Ашот Т. ([info]ashott) wrote,
@ 2005-12-15 15:45:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Верш Міраслава Антыча
Plavi čuperak

Čuperak kose obično nose
neko na oku,
neko do nosa,
al ima jedan čuperak plavi
zamisli gde?
- U mojoj glavi.
Kako u glavi da bude kosa?
Lepo.
U glavi.
To nije moj čuperak plavi,
već jedne Sanje iz šestog "a"
Pa šta?
Videćeš šta - kad jednog dana
čuperak nečije kose tuđe
malo u tvoju glavu uđe,
pa se umudriš,
udrveniš,
pa malo - malo... pa pocrveniš,
pa grickaš nokte
i kriješ lice
pa šalješ tajne ceduljice,
pa nešto kunjaš,
pa se mučiš,
pa učiš - a sve koješta učiš.
Izmešaš rotkve i romboide.
Izmešaš nokte i piramide.
Izmešaš leptire i gradove.
I sportove i ručne radove.
I tropsko bilje.
I stare Grke.
I lepo ne znaš šta ćeš od muke.
Sad vidiš šta je čuperak plavi
kad ti se danima mota po glavi,
pa od dečaka- pravog junaka
napravi tunjavka i nespretnjaka.

У далёкім казачным 1985 годзе да нас у Гомель прыехала выкладчыца сэрбскахарвацкай мовы Гэлена Дуганіч, з Сараева. Я, напачатку свайго падлеткавага стажу, больш цікавіўся--як бы выглядала выкладчыца без адзеньня, чымся як бы вывучыць сэрбскахарвацкую мову і г.д. Але са сваім паўднёвым тэмперамантам я набіўся ў вучні да гэтай экзатычнай, па саўковых маштабах, маладой кабеты. Гэлена прапанавала, каб мы сустракаліся не ў клясе мовы пры ўнівэрсітэце (дзе выкладаў мой бацька), а проста гулялі у Паскевіч-парку, розных кава-месцах ды хадзілі ў кіно. Я дасюль не ўяўляю, чаму яна вырашыла так заавансаваць маю цікавасьць, бо ні да чога “сур'ёзнага” дайсьці, ясная рэч, не магло. Чарнявы невысокі смаркач з першымі гарманальнымі прышчамі—ёй пэўна было проста цікава, што будзе далей. Але сэрбскахарвацкую мову давялося мне ўсё-ж павучыць. Гэлена задавала вучыць альфабэт, сёе-тое з граматыкі Паповай, і пераклад выцінак з газэтаў “Борба» і “Політіка”, якія тады прадавалі амаль у кожным “Саюздруку”. Калі Гэлена ад'яжджала, яна падаравала мне старадаўнюю басьняцкую срэбную манэту, а я ёй—залаты пярсьцёнак з рубінам, які знайшоў некалькі год таму на пляжы. Пярсьцёнак я плянаваў аддаць дзяўчыне, якая зробіць мяне мужчынам (тады гэта было першым пунктам на маім парадку жыцьця). Гэлена даволі адкрыта амяркоўвала рэчы, зьвязаныя з праблемамі полавых суадносінаў, і таму пярсьцёнак, зь якім мне так карцела разьвітацца, дастаўся ёй. У пэўным сэнсе яна падрыхтавала мяне да мужчынскасьці. Разьвітаньне было кароткім і вясёлым—мы жартавалі наконт ейных і маіх моўных памылак. Калі я прыпапамінаю сабе, што яна тады была амаль удвая старэй за мяне—сэрца поўніцца гонарам. Мы перапісваліся да пачатку 1990-х, пакуль не пачалі вяртацца лісты. Дзе яна і што яна цяпер—невядома.

Сёньня дзень народзінаў Гэлены, і я стаўлю, бы сьвечку ў вакне, гэты верш, што я вывучыў некалі, займаючыся зь ёй.



(Read 11 comments) - (Post a new comment)


[info]palivac
2005-12-15 09:17 pm UTC (link)
І як, вывучыў сэрбабасьняцкахарвацкую?

(Reply to this) (Thread)


[info]ashott
2005-12-16 09:30 pm UTC (link)
Вывучыў, трохі ботаю )))

(Reply to this) (Parent)


(Read 11 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…